Лукашэнка — Домрачавай: Хачу падключыць да цябе маладое пакаленне

Як паведамляе БелаПАН, Лукашэнка, у прыватнасці, пацікавіўся падрыхтоўкай нацыянальнай зборнай да чарговага сезона, а таксама станам біятлонных аб'ектаў.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў пра свае абяцанні давесці да гатоўнасці спартыўныя аб'екты для трэніроўкі нацыянальнай зборнай — біятлонную трасу ў Раўбічах і лыжна-біятлонную спартыўную базу "Заечая паляна". Лукашэнка сказаў, што літаральна ў бліжэйшыя месяцы ўсё будзе гатова.

Падчас сустрэчы гаворка зайшла таксама аб падрыхтоўцы маладых біятланістаў. Лукашэнка папрасіў спартсменку дапамагчы, каб маладыя біятланісты пераймалі вопыт славутых спартсменаў. "Я буду цябе прасіць і патрабаваў ад кіраўнікоў-біятланістаў, каб да цябе падключылі падрастаючае пакаленне на нейкія трэніроўкі. Ведаеш, калі бяжыць вялікі чалавек, то за ім дзесьці і паглядзець, і прабегчыся, павучыцца ў яго можна, каб яны таксама выйгравалі", — заявіў кіраўнік Беларусі.

Фота — з архіва telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі