Лукашэнка: дзякуй богу, што мы не нарадзілі ў краіне клас алігархаў

Лукашэнка: дзякуй богу, што мы не нарадзілі ў краіне клас алігархаў

20 жніўня Аляксандр Лукашэнка сабраў сілавікоў на нараду па пытанні якасці працы праваахоўных органаў па выяўленні і расследаванні злачынстваў, перадае БЕЛТА.

Ён заявіў, што нарада павінна стаць гістарычнай, бо "ў гэтай зале сабраліся ўсе тыя, ад каго залежыць суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны, у іх аснове ляжыць стабільнасць. А ў аснове гэтай стабільнасці ляжыць унутрыпалітычная сітуацыя ў нашай дзяржаве і давер людзей да ўлады"

Па словах Лукашэнкі, пасля нарады сітуацыя ў праваахоўнай сферы зменіцца кардынальна ў лепшы бок, будуць ліквідаваныя ўсе недахопы, выяўленыя пры падрыхтоўцы да нарады. 

Пры гэтым ён адмаўляе, што нарада сілавікоў звязаная з будучымі парламенцкімі выбарамі: "Нас будуць вінаваціць, што выбары ды іншае. Справа абсалютна не ў выбарах"

Кіраўнік Беларусі пахваліўся, што ў нашай краіне няма алігархаў — адрозна ад суседзяў. "Дзякуй богу, што мы не нарадзілі ў краіне клас алігархаў, якія не проста разрульваюць тыя ці іншыя сітуацыі, але і руляць краінай. Мы не дазволілі бандытам і злачынцам падзяліць краіну на часткі , "крышаваць" гэтыя часткі, паразітуючы на ​​нашых людзях. Гэта найвялікшае дасягненне не толькі апошняга часу, але ўсяго перыяду незалежнай Беларусі. І гэта зроблена дзякуючы той палітыцы, якую праводзіць улада, і таму, што робіце вы — прадстаўнікі праваахоўных органаў", — заявіў Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі