Лукашэнка гатовы прадаць МТС за 900 мільёнаў долараў

Аб такой магчымасці кіраўнік Беларусі расказаў падчас сустрэчы з кіраўнікамі сродкаў масавай інфармацыі краін СНД у панядзелак у Мінску. Ён нагадаў пра рашэнне правесці адкрытыя таргі па продажы дзярждолі ў МТС для таго, каб паглядзець, якія паступаюць прапановы ад патэнцыйных інвестараў.

"Калі б нават у адкрытых таргах было $ 500 млн, я б не прадаў, чакаў павышэння рынку. А калі не $ 1 млрд, які калісці быў вызначаны на высокім рынку ў якасці кошту, а было б $ 900 млн у адкрытых таргах? Я б прадаў на сённяшні дзень", - сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што кошт дзярждолі ў беларускім аператары мабільнай сувязі МТС з'яўляецца прадметам перамоваў з патэнцыйным інвестарам, інфармуе "Інтэрфакс".

"Вы кажаце - дорага, а я кажу - танна. Гэта - пытанне дамоўленасцей або іншых цывілізаваных момантаў для прыняцця рашэння", - адзначыў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі