Лукашэнка гаварыў пра пагрозы каля беларускіх граніц (відэа)
Кіраўнік дзяржавы выступіў перад пачаткам святочнага парада, прымеркаванага да Дня незалежнасці і ўгодкаў вызвалення ад нямецкіх захопнікаў.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў зніжэнне сістэмы міжнароднай бяспекі, якая склалася пасля Другой сусветнай вайны.
Лукашэнка: "Памяць пра гераічны подзвіг святая. Менавіта яна дапамагае нам не дапускаць трагічных памылак, а рэальна ацэньваць пагрозы і здабываць сур'ёзныя ўрокі з мінулага. Гэта асабліва важна ў сучасных умовах, калі зноў абвастраецца міжнародная сітуацыя і каля нашых межаў зноў назапашваецца ваенны патэнцыял".
Кіраўнік дзяржавы гаварыў пра новыя пагрозы, якія з'явіліся апошнім часам у свеце, пра перагляд межаў дзяржаваў, пра "тэндэнцыю да глабальнай нестабільнасці". Ён прывёў прыклад нашай паўднёвай суседкі — Украіны. Паводле Лукашэнкі, у гэтай краіне "раскол у грамадстве, грамадзянская вайна і хаос".