Лукашэнка хоча, каб у Беларусі быў чэмпіянат свету па біятлоне

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь ужо цяпер можа прыняць буйныя міжнародныя спаборніцтвы па біятлоне. Такія спаборніцтвы маглі б адбыцца ў Раўбічах. Гэты цэнтр па зімовых відах спорту будзе мадэрнізаваны і “праз два-тры гады вы яго не пазнаеце”, сказаў Лукашэнка.

На яго думку, у Беларусі маглі б прайсці этап Кубка свету па біятлоне, а таксама чэмпіянаты Еўропы і свету. “Мы гатовыя прыняць і лыжныя гонкі, і спаборніцтвы па біятлоне”, — цытуе БЕЛТА кіраўніка краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі