Лукашэнка і Меркель зноў стэлефанаваліся, каб абмеркаваць сітуацыю на мяжы

Лукашэнка і Меркель зноў стэлефанаваліся, каб абмеркаваць сітуацыю на мяжы

17 лістапада Аляксандр Лукашэнка і Ангела Меркель зноў стэлефанаваліся, каб абмеркаваць сітуацыю на беларускай мяжы. 

Як паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка, яны дамовіліся вынесці праблему ў цэлым выносіцца на ўзровень Беларусі і ЕС. Пры гэтым перамовы будуць весці "адпаведныя службовыя асобы, якія будуць вызначаныя ад абодвух бакоў". Пачаць перамовы плануецца неадкладна.

Прэс-служба Лукашэнкі заяўляе, што "будзе вырашацца пажаданне бежанцаў трапіць у Германію".

Меркель перадала Лукашэнку просьбу старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен, каб у працэсе абавязкова ўдзельнічалі міжнародныя арганізацыі, якія займаюцца праблематыкай бежанцаў і мігрантаў.

Паведамляецца, што Меркель і Лукашэнка дамовіліся пра далейшыя кантакты.

Ва ўрадзе Германіі сённяшнюю размову пракаментавалі так: "Канцлер падкрэсліла неабходнасць пры падтрымцы УВКБ ААН і МАМ і ў супрацоўніцтве з Еўрапейскай камісіяй забяспечыць гуманітарную дапамогу і магчымасці для вяртання людзей".

Папярэдняе тэлефанаванне, якое адбылося 15 лістапада, выклікала вялікі розгалас і неадназначныя ацэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі