Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі перамогу Трампа і сваю будучую сустрэчу

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі перамогу Трампа і сваю будучую сустрэчу

У сераду, 9 лістапада, у другой палове дня адбылася тэлефонная гутарка кіраўнікоў Беларусі і Расіі. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін гаварылі пра "праблемныя аспекты ў беларуска-расійскім узаемадзеянні". Адзначаецца, што "рашэнні па ім прапрацоўваліся ўрадамі дзвюх краін". Яны будуць прынятыя на працягу бліжэйшых двух тыдняў на сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна. Верагодна, гаворка ідзе пра пытанні цаны на расійскі газ і пра пастаўкі нафты ў Беларусь.

Кіраўнікі Беларусі і Расіі абмеркавалі вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, на якіх перамог кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп. Гаворка ішла пра тое, як перамога Трампа можа паўплываць "на развіццё рэгіянальных і глабальных працэсаў".

Лукашэнка расказаў Пуціну падрабязнасці пра свой нядаўні візіт у Катар і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі