Лукашэнка і Пуцін зноў абмеркавалі сітуацыю ва Украіне
На мінулым тыдні кіраўнікі Беларусі і Расіі стэлефаноўваліся тройчы. 24 лютага адбылася чарговая гутарка.
Паведамляецца, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін "абмеркавалі сітуацыю ва Украіне і яе значэнне для дзвюх краін". Па чыёй ініцыятыве адбылася тэлефонная размова, невядома. Пра сітуацыю ва Украіне расійскі прэзідэнт таксама размаўляў з прэзідэнтамі Казахстана і Францыі.
Нагадаем, 20 лютага Лукашэнка "тройчы размаўляў з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі". Ён збіраўся ў бліжэйшы час сустрэцца з Пуціным, каб "абмеркаваць яшчэ раз сумесныя дзеянні ў сучасных умовах".