Лукашэнка: Інвестары ёсць, а праектаў няма
21 лістапада на нарадзе, прысвечанай сітуацыі ў беларускай эканоміцы, Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра неабходнасць “сістэмных рашэнняў”. Паводле яго слоў, большасць мераў, якія прымаюцца ўрадам, “носяць касметычны характар”.
Кіраўнік дзяржавы распавёў пра тое, што яго насцярожвае ў эканоміцы. У сферы інвестыцый іх запланавана “аж 65% ад узроўню 2011 года”, што, па словах Лукашэнкі, вельмі недастаткова для падтрымання канкурэнтаздольнасці эканомікі. “Калі няма ўласных капіталаў, трэба шукаць і прыцягваць інвестараў, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Дарэчы, яны таксама ёсць. І крэдыты прымальныя ёсць. Але дзіўна — праектаў няма. Вось і ўсё менеджарства”.
Таксама Аляксандр Лукашэнка занепакоены планамі Нацбанка павялічыць у 2018 годзе ўзровень інфляцыі з 6% да 7%, праблемамі даўгоў у рэальным сектары. Ён запатрабаваў, каб прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на наступны год быў рэалістычным.