Лукашэнка: Калі быў пацаном, вучыўся ў Назарбаева
Кіраўнік Беларусі расказаў казахстанскім журналістам, што вучыўся палітыцы ў Нурсултана Назарбаева.
Інтэрв’ю Лукашэнкі тэлеканалу 24KZ апублікаванае 2 кастрычніка. На самым пачатку размовы кіраўнік Беларусі заявіў, што не мае ніякіх рознагалоссяў з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. І дадаў, што калі быў пацаном, то вучыўся ў яго палітыцы.
“Мы вялікія сябры з Нурсултанам Абішэвічам. Я вельмі паважаю гэтага чалавека. Ён для мяне нямала зрабіў у жыцці як старэйшы чалавек, мой настаўнік. Я на яго глядзеў яшчэ калі пацаном быў, а ён - прэзідэнтам”, - сцвярджае Лукашэнка.
Нагадаем, што Нурсултан Назарбаеў нарадзіўся ў 1940 годзе. Займаў шэраг кіраўнічых пасадаў: старшыня Савета Міністраў Казахстанскай ССР у 1984-1989 гадах, першы сакратар Кампартыі Казахстана у 1989-1991, першы і адзіны Прэзідэнт Казахстана з 1991 года.