Лукашэнка: Калі прадалі прадпрыемства — людзей абавязаны абараніць! (відэа)

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ёсць шэраг пытанняў па кіраванні прыватызаванымі прадпрыемствамі, па абароне правоў працоўных.



Лукашэнка: "Нам не патрэбныя лішнія функцыі для дзяржавы, калі ўжо прадалі якое-небудзь прадпрыемства, але абараніць інтарэсы людзей мы проста абавязаны. І тут няма чаго глядзець на міжнародныя нейкія арганізацыі або міжнародныя нормы. Што гэта за міжнародныя нормы? Галоўнае — гэта чалавек, мы павінны абараніць яго інтарэсы".



Таксама Лукашэнка закрануў пытанне працы Беларускай калійнай кампаніі. Па словах кіраўніка Беларусі, кампанія выйшла з таго стану, у якім яна знаходзілася "з-за расіянаў". І ў гэтым годзе будзе атрымана больш за 2 мільярды долараў прыбытку толькі ад продажу калійных угнаенняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі