Лукашэнка: Малодшы сын просіць расказваць пра вайну, пра Сталіна і Гітлера
У пятніцу праходзіць прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі для расійскіх рэгіянальных СМІ.
Адно з пытанняў датычыла захаванню памяці пра Вялікую Айчынную вайну.
Аляксандр Лукашэнка распавёў, што яго малодшы сын просіць кожны вечар расказваць "пра вайну, пра Сталіна, пра Гітлера". І ён яму расказваў пра Вялікую Айчынную вайну, а пасля "перайшоў на вайну з Напалеонам".
А аднойчы Лукашэнка ляцеў з сынам на верталёце і паказаў Беразіну, што "тут французаў патапілі".
Таксама кіраўнік дзяржавы распавёў, што Мікалай "любіць глядзець патрыятычны расійскі канал "Звезда".