Лукашэнка: Міністр інфармацыі — "гарачая" пасада (відэа)

З пачатку чэрвеня, пасля адстаўкі Алега Праляскоўскага, яна выконвала абавязкі міністра, а раней доўгія гады была намесніцай.

Падчас сустрэчы з Ліліяй Ананіч Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што на новай пасадзе яна ўнясе ў працу міністэрства нешта новае.

Лукашэнка: "Я вельмі спадзяюся, што вы ведаеце ўсе недахопы і паставіце міністэрства так, каб потым не было сорамна ні вам, ні краіне. Вядома, у гэтыя сур'ёзныя часы вы ўзвальваеце на свае плечы няпростую і нялёгкую ношу. Лёгка наогул ніколі не было. Гэта не толькі ключавая, але гэта "гарачая" пасада".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, якое галоўнае патрабаванне да новага міністра: уся структура мусіць быць адладжаная і працаваць "як гадзіннік".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі