Лукашэнка: На Іспанію сабраў 40 тысяч чалавек, а футбалісты абкакаліся
Кіраўнік дзяржавы ў аўторак адказаў на пытанні журналістаў расійскіх рэгіянальных СМІ. (Відэа)
Жывая трансляцыя — на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Пра дапамогу па беспрацоўі
Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што кожны, кто захоча, можа зарабіць у Беларусі 1 тысячу долараў "ці нават болей".
Аляксандр Лукашэнка: “Мне сорамна казаць пра дапамогу па беспрацоўі. У нас у тры разы больш патрабуецца на вытворчасці людзей, чым ёсць беспрацоўных. Калі б аб’ектыўна не было працоўных месцаў ― была б іншая справа… Сёння ў Беларусі толькі лянівы не можа зарабіць сабе на нармальнае жыццё”.
Лукашэнка нагадаў, што Беларусь ― транзітная краіна, і заклікаў людзей ісці ў сферу паслугаў:
Аляксандр Лукашэнка: “Акажы паслугу тым, хто праязджае праз нашу краіну. Машыну памой, піражок ідзі прадай, туды-сюды, яблыкі там. І шмат хто так жыве, адкрывае бізнэс. Ну, няхай ты свой бізнэс не можаш адкрыць, мазгоў у цябе не хапае. Дык ідзі працаваць да таго, хто можа гэта зрабіць”.
***
Пра жабрака ў Брэсцкай крэпасці
Расійскія журналісты пабачылі ў Брэсцкай крэпасці бамжа. “Я думаў, ужо ніводнага ў краіне няма. А не, адзін усё ж такі ёсць!” ― пракаментаваў Аляксандр Лукашэнка.
Па словах кіраўніка краіны, бяздомных і жабракоў у Мінску не засталося.
Аляксандр Лукашэнка: “У Мінску ў нас адкрытыя начлежкі, ці як іх назваць… Шыкарнейшыя дамы. Мы іх[бяздомных] збіраем туды. Памыем, пачысцім. І ён узімку не загіне”.
На мінулым тыдні Еўрарадыё паразмаўляла з жабрачкай, якая збірае міласціну ў падземным пераходзе ля Нацыянальнага банка, у 300 метрах ад будынку адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
***
Пра моцнае беларускае войска
Лукашэнка: "NATO ацэньвае беларускую армію як самую падрыхтаваную і... моцную на постсавецкай прасторы... Мы можам у кароткі тэрмін мабілізаваць да паўмільёна чалавек".
***
Лукашэнка: у нас жорсткая палітыка, бо нам выжываць трэба
Кіраўнік Беларусі адмаўляе, што ён дыктатар.
Лукашэнка кажа, што праблемы ў краіны рэгулярна з'яўляюцца. Паводле яго слоў, "каб выжыць, нам трэба аб'яднацца".
Кіраўнік Беларусі ў чарговы раз сказаў, што Польшча, нібыта, спадзяецца заняць Заходнюю Беларусь. Як і Літва, якая "нас вучыць жыць". Хаця і жыве за кошт беларускага транзіту. "Калі мы адтуль сыдзем, усё рухне", — заявіў Лукашэнка. І з крыўдай прыгадаў шведскі самалёт з мішкамі, які Літва "нам падкінула".
***
Пра працягненне санкцый ЕС
Лукашэнка: "За што? Якія санкцыі? Мы ж разумеем, чаму. Не падабаецца Лукашэнка, не падабаецца палітыка".
***
Лукашэнка: мяне турбавала перасяленне ў Беларусь заможных расіян
На сустрэчы з расійскімі журналістамі ў Мінску кіраўнік Беларусі выказаўся пра набыццё расіянамі нерухомасці ў нашай краіне.
Паводле Аляксандра Лукашэнкі, толькі спачатку яго гэта трывожыла. "Прыехалі людзі з грашыма, кватэры скупляюць, але гэта не горшыя людзі", — кажа Лукашэнка. Адзіны негатыўны момант, паводле яго слоў. што, "дзякуючы заможным людзям з Расіі, вельмі высокія кошты на жыллё трымаюцца".
***
Лукашэнка: да Леніна і Сталіна мне яшчэ тупаць і тупаць
Кіраўнік дзяржавы выказаўся наконт цяперашняй "дэманізацыі" савецкіх дыктатараў.
"Я далёкі да Уладзіміра Ільіча і Іосіфа Вісарыёнавіча. Мне тупаць да іх і тупаць... Ленін стварыў дзяржаву, Сталін яе ўмацаваў".
***
Лукашэнка пра FEMEN: прыязджалі голыя жанчыны, мяне паказвалі
Кіраўнік дзяржавы прыгадаў акцыю, якую ў снежні 2011-га праводзілі ўкраінкі ў Мінску каля будынка КДБ.
Лукашэнка: "Прыязджалі да нас нейкія голыя жанчыны з Украіны, мяне паказвалі. Праўда, у мяне не такія грудзі як у іх...".
Ён адзначыў, што такія акцыі праводзяцца дзеля правакацыі і ўлада дарма рэагуе, "клюе" на іх ды "пачынае бамбіць, саджаць".
Украінскія феміністкі распрануліся ў Мінску на прыступках КДБ
Пра будаўніцтва Астравецкай АЭС
Лукашэнка: "Людзей цяжка пераканаць. Я прасіў, пераконваў, каб зразумелі мяне. а пасля прыняў рашэнне...
Падаўляючая частка насельніцтва падтрымлівае гэты праект... Гэта ж найвышэйшыя тэхналогіі... Гэта космас на зямлі...".
***
Пра кадры кіраўнікоў
Лукашэнка: "Некаторыя кіраўнікі прадпрыемстваў пачалі мемуары пісаць... трэба адпраўляць [на пенсію]... за 60 гадоў, хай ідзе, піша мемуары".
"У кадравай рабоце шмат інтуіцыі, там шмат выпадковага... [пра Бароўскага] Вось у нас кіраўнік МАЗа. Няпросты лёс у чалавека. З турмы прыйшоў на вытворчасць...".
***
"На Іспанію сабраў 40 тысяч людзей, а футбалісты абкакаліся"
Лукашэнка спыніўся на гульні нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі. Ён адзначыў страшэнны стан, да якога давялі стадыён "Дынама".
"Была праблема, што людзі не пойдуць на зборную, — распавядаў Лукашэнка. — А да нас іспанцы павінны былі праехаць. Я думаю: ладна, уключым адміністрацыйны рэсурс, сабярэм людзей. І што? Такой ганьбы нацыі, як гулялі [нашы футбалісты], я не бачыў. Абкакаўшыся, выйсці на поле, з дрыжачымі рукамі і нагамі... Грузіны супраціўляліся іспанцам да канца матча, калі гол прапусцілі, а тут... Сабраў народ — 40 тысяч чалавек. А цяпер ім перадайце прывет. Скажыце, што я ім людзей збіраў. З Грузіяй мы людзей збіраць не будзем".
***
Аляксандр Лукашэнка: У савецкія часы Калінінград быў беларускі...
***
Пра аграгарадкі і створаныя там умовы для жыцця людзей: "Каб жанчына, як прыйдзе са свінафермы, не смярдзела, а памылася".
***
Лукашэнка: мы занялі пазіцыю: не вылазім і нічога не гаворым
Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра перспектывы інтэграцыі з Расіяй і Казахстанам.
Ён падкрэсліў, што ў Беларусі "праблемы не будзе". "Няхай гіганты вызначацца", — сказаў кіраўнік дзяржавы, намякаючы на кіраўніцтва Расіі і Казахстана.
Лукашэнка: "Трэба рабіць крокі, забыўшыся пра тое, што "я вялікая, ад аднаго акіяна да другога".
***
Лукашэнка: лядовыя палацы будуем не для балаўства
Кіраўнік дзяржавы выказаўся наконт перспектывы далейшага будаўніцтва ў краіне спартовых аб'ектаў.
"Гэта не для балаўства, гэта мільёны долараў затрат. Не для таго будавалі, каб прыйшлі 10 чалавек з бацькамі... Калі ўмовы створаны, будзем і надалей будаваць. Але пакуль трэба нармальным зместам напоўніць, каб акупалі выдаткі. Бо пакуль на датацыі дзяржавы".
***
Лукашэнка: расійскае кіраўніцтва не дазваляе Беларусі здабываць нафту
Кіраўнік Беларусі спыніўся на тым, што Беларусь мае няроўныя ўмовы з Расіяй.
Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі і Расіі ўмовы павінны быць аднолькавыя, "калі гаворым пра саюз, саюзную дзяржаву". Ён нагадаў, што беларусы "мільёны свідравін прабурылі, гарады будавалі ў вас".
Ён распавёў, што меў "прынцыповую размову" з расійскім кіраўніцтвам пра прыватызацыю беларускіх прадыпремстваў. "Хаціце, купіце гэтыя прадпрыемствы... Але калі пайду на гэта, мяне абвінавацяць, што здаю, прадаю... Але ёсць добры варыянт: мы вам аддаем нафтаперапрацоўчыя заводы, дайце нам магчымасць здабываць нафту і газ у вас... Мы вам заводы, а вы нам магчымасць здабываць нафту ў Расіі, як замежнікам. Адказу няма!", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы працуем у больш цяжкіх умовах, чым эканоміка Расіі ці Казахстана", — падкрэсліў ён.
***
Адказваючы на пытанне, як паўплывае на Беларусь уступленне Расіі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, Лукашэнка сказаў: "Нам трэба не проста працаваць, а змагацца ў такіх умовах".
***
"Мы не проста партнёры, мы родныя людзі з Расіяй", падкрэсліў кіраўнік Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў некаторых краінах постсавецкай прасторы ўжо забываюць рускую мову. Яе ўжо не сустрэнеш "ні на ларках, ні на бардэлях", сказаў ён.
Лукашэнка: "двое ці трое ў нас палітвязняў, якія ламалі Дом ураду".
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі "шматвектарная палітыка". "Мы не хочам спрачацца і сварыцца з Еўрасаюзам", — сказаў ён.
***
Лукашэнка: "Я наагул патрыярх у палітыцы".
Лукашэнка: "Палітычная сістэма ў Беларусі такая, як і ў Расіі. Можа ў нас крыху больш жорсткая".
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, людзі ў Беларусі ведаюць толькі дзве партыі — кампартыю і Партыю БНФ (яе ён назваў "нацыяналістычнай"). А вось пра астатнія партыі — практычна нічога не чулі.
Паводле Лукашэнкі, палітычная сістэма ў нашай краіне яшчэ не склалася. Партыі не павінны з'яўляцца з падачы ўлады, адзначыў кіраўнік дзяржавы.
***
Лукашэнка: "Я не магу сказаць, што я вялікі знаток сельскай гаспадаркі... Па сваёй першай адукацыі я гуманітарый".
Ён адзначыў, што цалкам пераабсталяваныя базы захоўвання сельскагаспадарчай прадукцыі і яны цяпер "на сусветным узроўні", а таксама абнавілі пераапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі. "Сёлета будзе 5 млрд долараў экспарта сельскагаспадарчай прадукцыі. Праз два гады будзе 7 млрд долараў", — сказаў Лукашэнка.
***
У сваёй прамове Аляксандр Лукашэнка прапанаваў прысутным журналістам задаваць самыя непрыемныя пытанні.
Кіраўнік Беларусі доўга разважае пра інтэграцыю Беларусі і Расіі, згадвае, як яна праходзіла ў мінулым, і на якім этапе знаходзіцца цяпер. "Няма радыкальнага руху наперад", — адзначыў Лукашэнка і прапанаваў не заглыбляцца ў гэтую праблему.
***
Нагадаем, у нашай краіне знаходзіцца 90 журналістаў з расійскіх рэгіянальных СМІ. Год таму ў Мінску таксама прайшла прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі для прадстаўнікоў расійскіх СМІ, якая працягвалася чатыры гадзіны.
Лукашэнка: "Як мінімум да 90 з лішкам не памру..."
Фота — bymedia.net
p
Лукашэнка кажа, што праблемы ў краіны рэгулярна з