Лукашэнка на нарадзе распавёў, на што яму балюча глядзець

Лукашэнка на нарадзе распавёў, на што яму балюча глядзець

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў павялічыць выкарыстанне мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў. 19 жніўня ён правёў нараду па пытаннях эфектыўнасці іх выкарыстання. На ёй кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасці зніжэння выдаткаў.

Лукашэнка: "Пытанне не толькі ў імпарце нафты, газу, электраэнергіі, якія выкарыстоўваюцца ў выглядзе паліва, але і ў зніжэнні выдаткаў. А паколькі нафта і газ, ды і вугаль, якія мы набываем цалкам, прыстойна каштуюць, трэба выкарыстоўваць сваё".

Лукашэнка прызнаўся, што яму "балюча глядзець", калі "вялізная колькасць біярэсурсаў, якія можна выкарыстоўваць як паліва, проста марнуецца". Актывізацыя працы па выкарыстанню ўласных рэсурсаў мусіць дапамагчы знізіць залежнасць ад імпарту і скараціць сабекошт айчыннай прадукцыі. Кіраўнік дзяржавы згадаў пра выпадкі, калі адбываецца нерацыянальнае выкарыстанне дзейных энергаўстановак і рэалізацыя эканамічна неабгрунтаваных праектаў. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, шмат у чым гэта адбываецца з-за няўзгодненасці дзеянняў галіновых ведамстваў і мясцовых органаў улады, а таксама ўрада, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі