Лукашэнка напісаў пра мужны дух, працавітасць і ўпартасць беларусаў

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 3 ліпеня.

"Гэтае свята па праву з'яўляецца самым дарагім у жыцці нашага народа, выклікае найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе дастойную будучыню", — цытуе віншаванне прэс-служба Лукашэнкі.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, як у пасляваенныя гады, "нягледзячы на вялікія людскія страты, матэрыяльныя цяжкасці і нягоды, з руін і попелу была адноўлена народная гаспадарка". Ён адзначыў, што наша краіна "за гістарычна кароткі тэрмін... зрабіла магутны рывок у сваім развіцці, ажыццявіўшы мару многіх пакаленняў аб стварэнні суверэннай і незалежнай дзяржавы".

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ў аснове ўсіх дасягненняў — "мужны дух, працавітасць і ўпартасць беларускага народа". Цяпер жа, адзначае ён у віншаванні, трэба "годна пранесці і перадаць сваім дзецям і ўнукам гістарычную эстафету, атрыманую ад пакалення пераможцаў і стваральнікаў, захаваць мір і спакой на роднай зямлі".

Кіраўнік дзяржавы пажадаў беларусам шчасця, здароўя, поспехаў і новых працоўных здзяйсненняў на карысць Айчыны.

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі