Лукашэнка: Навошта аддаваць манголам Казахстан і амаль усю Расію? (відэа)
Кіраўнік Беларусі ў інтэрв'ю тэлеканалу "Еўраньюс" заявіў, што ён падтрымлівае непарушнасць межаў у Еўропе.
Гаворачы пра падзеі ва Украіне, Аляксандр Лукашэнка згадаў, што прапагандысты ўсходняй суседкі часта падкрэсліваюць: "Крым — спрадвечная тэрыторыя Расіі", якая "няправільна адышла да Украіны". Кіраўнік Беларусі з гэтым не згодны.
Лукашэнка: "Гэта няправільны падыход. Давайце вернемся ў часы хана Батыя, у часы мангола-татарскага іга. Тады трэба будзе аддаць Казахстан Манголіі ці яшчэ камусьці. Практычна ўсю тэрыторыю Расіі, Усходняй Еўропы, акрамя Беларусі. Яны [мангола-татары] да нас неяк дайшлі, але нас не зачапілі. Ну што вяртацца да таго, што было?! Перакройваюць межы нельга".
Лукашэнка нагадаў пра шматлікія міжнародныя нарматыўна-прававыя акты, якія вызначаюць стабільнасць і непарушнасць межаў. Паводле яго слоў, Беларусь цалкам іх падтрымлівае.
Цалкам інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі тэлеканалу "Еўраньюс" гл. тут.
Фота — АР