Лукашэнка не бачыць прычынаў адмяняць свята 7 лістапада

Кіраўнік Беларусі не бачыць прычынаў для адмены 7 лістапада, але палітычнага сэнсу ў яго не ўкладвае. Такое меркаванне ён выказаў у сераду падчас размовы з работнікамі магілёўскага ТАА "Протас". 

"Ніякага палітычнага сэнсу ў гэтае свята я не ўкладаю. Людзі прывыклі яго адзначаць. І чаму трэба яго адмяняць?" — перадае БЕЛТА словы Аляксандра Лукашэнкі. 

Пры гэтым ён дадаў, што з'яўляецца праціўнікам рэвалюцый, але тады людзі змагаліся за лепшае жыццё. Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што ён не прыхільнік таго, каб ламаць гісторыю і пераймяноўваць даты. 7 лістапада ён лічыць святам з вытворчым падтэкстам: падыходзіць да завяршэння вытворчы і фінансавы год на прадпрыемствах. Ён падкрэсліў, што магілёўцы да 7 лістапада атрымалі ў падарунак рэканструяваны і капітальна адрамантаваны мост праз Дняпро. 

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі