Лукашэнка не будзе стрымліваць курс рубля і рост коштаў
Іначай зноў давялося б правесці потым дэвальвацыю на 30%.
Курс нацыянальнай валюты ў Беларусі не будзе штучна стрымлівацца. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, калі наведваў Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне.
"Мы не будзем штучна стрымліваць курс нацыянальнай валюты ў адносінах да іншых валют. І мы гэтага не робім. Калі мы пачнем яго стрымліваць і неяк спрабаваць гэтым стрымаць інфляцыю, дапамагчы чамусьці (не тыя часы), мы зноў прыйдзем да таго, што разава прыйдзецца на 30% дэвальваваць валюту", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы. Нагадаем, што менавіта такой была апошняя дэвальвацыя ў снежні 2014 года.
Лукашэнка адзначыў, што менавіта з гэтай прычыны ў Беларусі прытрымліваюцца плаваючага курсу. На яго думку, Беларусі павінны дапамагчы золатавалютныя рэзервы. Цяпер у нашай краіны каля 30 тон золата, дадаў ён.
Разам з тым кіраўнік Беларусі дадаў, што цяпер нельга стрымліваць кошты, бо тады знікнуць тавары. На яго думку, сітуацыя ў эканоміцы пачне выпраўляцца ўжо ў наступным годзе.
Фота: gazetaby.com