Лукашэнка не верыць, што Беразоўскі павесіўся сам

"Ён вельмі любіў жыццё. Я абсалютна не веру, што ён сам павесіўся", — сказаў Лукашэнка. Нагадаем, Беразоўскага знайшлі павешаным у яго доме ў Вялікабрытаніі.



Кіраўнік Беларусі прызнаўся, што расійскі алігарх Барыс Беразоўскі ў час, калі стаў палітэмігрантам, з'явіўся ў Беларусі з падачы расійскіх уладаў. Аляксандр Лукашэнка пажартаваў падчас сустрэчы з ім: "Барыс Абрамавіч, а вы не баяліся прыехаць? А раптам я вас зараз адпраўлю ў Маскву?" Беразоўскі спалохаўся і спытаў: "Вы так не зробіце?""Вядома, не, мы нават у вайну не здавалі яўрэяў", — сказаў Лукашэнка.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі