Лукашэнка незадаволены падатковымі льготамі ў свабодных эканамічных зонах

Лукашэнка незадаволены падатковымі льготамі ў свабодных эканамічных зонах

Аляксандр Лукашэнка незадаволены падатковымі льготамі ў свабодных эканамічных зонах (СЭЗ). Пра гэта ён выказаўся падчас паездкі на цэлюлозна-кардонны камбінат у Светлагорску. 

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў перагледзець некаторыя падыходы і ўмовы, на якіх у Беларусь ідуць замежныя інвестыцыі.

У СЭЗах дзяржава на працягу доўгага часу не атрымлівае практычна нічога ў выглядзе падаткаў. Заўважнай карысцю ад такіх зонаў з'яўляецца стварэнне дадатковых працоўных месцаў. Але гэтае пытанне, кажа Лукашэнка, для нашай краіны ўжо не такое вострае.

"Нам трэба арыентавацца ўжо на нешта істотнае. Любыя працоўныя месцы павінныя прыносіць прыбытак. Гэта стратэгічнае пытанне", — прыводзіць БЕЛТА яго словы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі