Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі дамовы аб Еўразійскім саюзе
Пра гэта ў чацвер увечары паведаміў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кабякоў.
Сёння ж законапраект ухвалілі Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Нагадаем, дамова аб Еўразійскім эканамічным саюзе была падпісаная 29 траўня ў Астане кіраўнікамі Беларусі, Казахстана і Расіі. Яна пачне дзейнічаць з 1 студзеня наступнага года.
Фота — Коммерсант