Лукашэнка падпіша ўказ аб зменах у правілы прыёму абітурыентаў
Міністэрства адукацыі Беларусі падрыхтавала змены і дапаўненні ў правілы прыёму абітурыентаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Гэты дакумент ужо накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта. Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў мяркуе, што кіраўнік дзяржавы падпіша адпаведны ўказ у самы бліжэйшы час.
Як паведамляе інтэрнэт-выданне “Завтра твоей страны”, істотная змена адна – тэсты ў Беларусі стануць платнымі. Паводле словаў Радзькова, плата за адзін тэст у 2008 годзе складзе 10 тысяч рублёў.
Еўрарадыё ужо паведамляла пра змест гэтага праекту.
Сярод новаўвядзенняў таксама адзначым, што на "дэфіцытныя" спецыяльнасці (напрыклад, міжнародныя адносіны і дзяржаўнае ўпраўленне) паступіць можна будзе толькі з даведкай, паводле адных звестак, мясцовага выканкама, паводле іншых – школы.