Лукашэнка пагадзіўся ў Маскве са зменамі нацыянальнага заканадаўства?
Як даведалася Еўрарадыё, паводле аднаго з пунктаў маскоўскай дамовы, "пры неабходнасці", беларускія вайскоўцы могуць паехаць у "гарачыя кропкі"
Нагадаем, дамову аб стварэнні Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання 4 лютага падпісалі прэзідэнты Расіі, Беларусі, Арменіі, Кіргізіі, Казахстана, Таджыкістана і Ўзбекістана. Месцам дыслакацыі аператыўных сілаў прызначаныя дзве дывізіі паветрана-дэсантных войскаў у Іванаўскай і Ульянаўскай абласцях Расіі. Аднак у "мірны час" там будуць толькі расійскія аддзелы, беларускія, армянскія і іншыя падраздзяленні будуць дыслакавацца на сваіх тэрыторыях і пад сваім камандаваннем.
Вось што гаворыць у інтэрв'ю Еўрарадыё прэс-сакратар Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы Віталь Стругавец:
"І толькі ў пэўныя моманты, у крызісныя сітуацыі, калі КСАР неабходна будзе задзейнічаць, толькі тады яны будуць трапляць пад адзінае камандаванне, якое створыць Савет калектыўнай бяспекі, і будуць накіроўвацца ў пэўныя рэгіёны для выканання пастаўленых задач. А ў мірны час яны будуць знаходзіцца на нацыянальных тэрыторыях пад нацыянальным камандаваннем".
Аднак гэта супярэчыць учорашняй заяве Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi наконт таго, што "рэальны ўдзел Беларусi ў Калектыўных сiлах аператыўнага рэагавання АДКБ будзе забяспечвацца, як, урэшце, i забяспечваўся да гэтага часу, сiламi беларуска-расiйскай сумеснай групоўкi войскаў на заходняй зоне адказнасцi АДКБ", інфармуе БЕЛТА. Удзел беларускiх вайскоўцаў у "гарачых кропках" за межамi рэспублiкi забаронены заканадаўствам Беларусi, падкрэсліў прэс-сакратар МЗС нашай краіны Андрэй Папоў.
Але, як высветліла Еўрарадыё, гэтая перашкода - часовая. Паводле слоў Віталя Стругаўца, у 7-м пункце дакумента, падпісанага ў Маскве ў тым ліку і Аляксандрам Лукашэнкам, гаворыцца пра магчымасць унясення зменаў у заканадаўства.
Віталь Стругавец: "Дакумент падпісаны Аляксандрам Рыгоравічам, а там гаворыцца, што ў выпадку неабходнасці будуць унесеныя змены ў нацыянальнае заканадаўства. Адпаведна, гэты пункт, спадзяемся, таксама будзе выконвацца. А на сённяшні дзень заканадаўства рэспублікі забараняе, Андрэй Папоў абсалютна правільна сказаў".
Дарэчы, як адзначыў Стругавец, калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання будуць складацца не толькі з вайсковага кампанента, але і са спецыяльных падраздзяленняў. Таму беларускія спецназаўцы (а таксама іншыя падраздзяленні, прыкладам, МНС) могуць дзейнічаць за мяжой і без змены нацыянальнага заканадаўства.
Начальнік прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі Вячаслаў Раменьчык супакойвае. Ён кажа, што ў Маскве было прынятае "палітычнае рашэнне", а ўсе дэталі яшчэ будуць узгадняцца спецыялістамі. Што да службы беларускіх вайскоўцаў за межамі краіны, дык Раменьчык запэўнівае, што ўсё будзе адбывацца "ў межах беларускага заканадаўства".
Фота - photo.bymedia.net