Лукашэнка пасадзіў Дрэва міру і ўстойлівага развіцця (фота)

Лукашэнка пасадзіў Дрэва міру і ўстойлівага развіцця (фота)

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі пасадкі Дрэва міру і ўстойлівага развіцця ў гонар 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны і заснавання Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў. Цырымонія прайшла 23 кастрычніка ў Лошыцкім парку ў Мінску, перадае БЕЛТА.

Разам з Лукашэнкам дрэва саджалі намеснік адміністратара Праграмы развіцця ААН, рэгіянальны дырэктар па краінах Еўропы, СНД і Балтыі Джыхан Султанаглу, сталы каардынатар ААН і сталы прадстаўніка ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.

Дрэвам міру і ўстойлівага развіцця стала плакучая вішня. Такое ж самае дрэва было пасаджанае сёлета ў траўні ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Белы колер, якім цвіце вішня, у розных культурах сімвалізуе чысціню і адраджэнне, добразычлівасць і заклік да прымірэння.

Фота: БЕЛТА

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі