Лукашэнка павіншаваў беларусаў са Святам працы
"Працавітасць беларускага народа служыць надзейным падмуркам дабрабыту дзяржавы", гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў са Святам працы, якое адзначаецца 1 траўня. Змяшчаем тут яго тэкст:
"Паважаныя суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас са Святам працы.
Па традыцыі мы адзначаем яго як знак павагі да людзей розных прафесій і пакаленняў, як сімвал салідарнасці працоўных.
У год 70-годдзя Вялікай Перамогі над фашысцкімі агрэсарамі мы выказваем сардэчную ўдзячнасць ветэранам, працоўным калектывам, якія адрадзілі нашу краіну ў пасляваенны час. Іх эстафету працягваюць новыя пакаленні, якія карпатлівай і плённай працай умацоўваюць нашу родную Беларусь, памнажаючы яе нацыянальнае багацце.
Працавітасць беларускага народа служыць надзейным падмуркам дабрабыту дзяржавы. Нашы дасягненні ў розных галінах прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы і сферы высокіх тэхналогій ствараюць упэўненасць у заўтрашнім дні.
Няхай гэта свята прыйдзе ў кожны дом, прынёсшы з сабой мір і дабро. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту".
Сёння па ўсёй краіне пройдуць афіцыйныя святкаванні, арганізаваныя Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. А вось мітынг, які хацеў правесці ў Мінску Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, гарадскія ўлады не дазволілі.
Фота: bymedia.net