Лукашэнка павіншаваў кіраўнікоў краін СНД

Лукашэнка павіншаваў кіраўнікоў краін СНД

З нагоды 25-годдзя з дня ўтварэння Садружнасці незалежных дзяржаў Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні кіраўнікам краін СНД.

Лукашэнка адзначыў, што пагадненне аб стварэнні СНД, падпісанае 8 снежня 1991 года, стала пачаткам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы.

"За чвэрць стагоддзя, абапіраючыся на прынцыпы павагі нацыянальных прыярытэтаў і свабоды волевыяўлення дзяржаў-удзельніц, Садружнасць сфармавалася як сучасная рэгіянальная супольнасць, якая ўлічвае інтарэсы ўсіх бакоў", — цытуе прэс-служба заяву кіраўніка Беларусі.

Таксама ён нагадаў, што 16 верасня 2016 года было прынятае рашэнне адаптаваць СНД да сучасных рэалій. На думку Лукашэнкі, у выніку СНД зробіцца яшчэ больш запатрабаваным і актуальным аб'яднаннем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі