Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў прыбудзе ў Мінск 14 кастрычніка
Сцягі краін — удзельніц СНД / www.gov.kz
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў наведае Мінск з афіцыйным візітам 14 кастрычніка, паведаміла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава.
У сталіцы Беларусі Лаўроў возьме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД.
Як паведамляла Еўрарадыё, ідэя правесці ў Мінску ў вочным фармаце пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, а таксама Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД належыць кіраўніцтву Беларусі, і выканкам СНД яе падтрымаў.
У 2021 годзе ў СНД старшынюе Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.