Узбекістан афіцыйна падтрымаў Украіну
Пасяджэнне верхняй палаты парламента Узбекістана / senat.uz
Ташкент выступае "за суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны", заявіў кіраўнік МЗС Узбекістана Абдулазіз Камілаў на пасяджэнні верхняй палаты парламента 17 сакавіка. Пра гэта паведамляе central asia.media
"Мы не прызнаем Луганскую і Данецкую рэспублікі", — таксама дадаў ён. Міністр выступаў у парламенце з дакладам, але закрануў і сітуацыю ва Украіне. Паводле яго слоў, тое, што там цяпер адбываецца, выклікае сур'ёзную заклапочанасць. Ташкент выступае за пошук мірнага вырашэння сітуацыі і ўрэгуляванні канфлікту дыпламатычнымі сродкамі.
"Для гэтага, перш за ўсё, павінны быць неадкладна спыненыя ваенныя дзеянні і гвалт", — падкрэсліў Камілаў.
А таксама адзначыў, што Узбекістан працягне ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з абедзвюма краінамі. Але адначасова Ташкент "мае намер аказваць гуманітарную дапамогу Украіне ў гэты няпросты час".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.