Лукашэнка папракнуў саюзнікаў па АДКБ і СНД у "чакальнай пазіцыі"
Аляксандр Лукашэнка папракнуў саюзнікаў Беларусі і Расіі па АДКБ у "чакальнай пазіцыі". Папрокі прагучалі 12 ліпеня падчас цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вайсковых ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу. Маўляў, краіны Захаду ў межах інфармацыйнай вайны спрабуюць раскалоць саюзы, у якія ўваходзяць Беларусь і Расія, і некаторыя парнёры не рэагуюць на гэты ціск так, як трэба.
"Масіраваны ціск прывёў да таго, што, на жаль, некаторыя нашы саюзнікі па АДКБ і СНД займаюць, мякка кажучы, чакальную пазіцыю. Але пры гэтым палітыка Беларусі не пахіснулася, мы падтрымліваем дыялог з краінамі, якія паважаюць наша меркаванне і нашы інтарэсы", — заявіў Лукашэнка.
У склад АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. З пачатку вайны ні Арменія, ні сярэднеазіяцкія парнёры Расіі і Беларусі не падтрымалі дзеянні гэтых краін ва Украіне. Як і парнёры Беларусі і Расіі па СНД. Кіраўнік Казахстану, Касым-Жамарт Такаеў, увогуле заявіў у твар Пуціну, што яго краіна не прызнае "квазідзяржавы" "ЛНР" і "ДНР".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.