Беларусь саступае Украіне і Казахстану па росце заробкаў, але апярэджвае Расію
Грошы / Еўрарадыё
Заробкі беларусаў растуць нашмат павольней, чым заробкі ўкраінцаў і казахаў, аднак хутчэй, чым заробкі расіян, паведамляе "Эканоміка Беларусі".
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый Беларусі ў жніўні 2021 года склала 1463 рублі, што ў рэальным выражэнні на 4% больш за ўзровень жніўня мінулага года.
Ва Украіне гэты паказчык у жніўні склаў 13 997 грыўняў (1312 беларускіх рублёў) і ў параўнанні з мінулым перыядам павялічыўся на 11%.
У Казахстане сярэднямесячная налічаная зарплата ў жніўні 2021 года склала 256 455 тэнге (1511 беларускіх рублёў), што больш на 16% у рэальным выражэнні, чым у жніўні 2020 года.
У Расіі аналагічны паказчык у ліпені склаў 55 170 рублёў (1896 беларускіх рублёў) і ў параўнанні з ліпенем 2020 года ў рэальным вылічэнні павялічыўся на 2%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.