У Беларусі затрымалі за хабар дырэктараў буйных мясакамбінатаў

Затрыманне злачынцаў / Аператыўная здымка МУС​
Затрыманне злачынцаў / Аператыўная здымка МУС​

У Беларусі спынена "шэрая" схема экспарту мясной прадукцыі, паведамляе МУС.

Злачынную структуру стварылі дырэктары буйных дзяржаўных мясакамбінатаў разам з беларускімі і замежнымі камерсантамі.

Кіраўнікі камбінатаў сістэматычна атрымлівалі ад бізнэсоўцаў хабар за першачарговую і бесперашкодную адгрузку мясной прадукцыі. Далей мяса вывозілася ў краіны СНД. Злачынная схема дзейнічала некалькі гадоў, а памер разавых хабараў перавышаў 10 тысяч даляраў.

Затрыманні ўдзельнікаў групы прайшлі ў пачатку кастрычніка ў Пінску і Жлобіне. Службовыя асобы затрыманыя з доказамі злачынства ў момант атрымання новых грашовых сум.

Распачатыя крымінальныя справы за атрыманне і дачу хабару ў асабліва буйных памерах.

Каментарый МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі