Лукашэнка павіншаваў Януковіча з Днём незалежнасці

У віншаванні Аляксандра Лукашэнкі адзначаецца, што "важным складнікам развіцця беларуска-ўкраінскіх сувязяў з'яўляецца інтэнсіўны дыялог на ўсіх узроўнях, у аснове якога — добрая гістарычная памяць, духоўнае яднанне".



Кіраўнік Беларусі выказаў упэўненасць, што "дасягнуты высокі ўзровень узаемадзеяння [з Украінай] дасць магчымасць ужо ў бліжэйшай перспектыве перайсці да практычнага ажыццяўленню прынцыпова новых напрамкаў супрацоўніцтва", паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, што Вярхоўны Савет БССР абвесціў дзяржаўную незалежнасць Беларусі на наступны дзень пасля ўкраінцаў — 25 жніўня 1991-га. Аднак Дзень незалежнасці афіцыйна адзначаецца 3 ліпеня, на ўгодкі вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі