Лукашэнка: Перамогу абаранялі толькі беларусы, Расія баялася (відэа)
Кіраўнік дзяржавы падчас наведвання раёнаў, пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы, выказаўся пра спробы перапісвання гісторыі вайны.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што постсавецкім краінам з Захаду навязваецца іншае бачанне гісторыі: пра "кепскага Сталіна", "пра тое, што "людзей забівалі пачкамі" (пра сталінскія рэпрэсіі), што "ў гады вайны мы не такія былі".
Лукашэнка: "Паціху хацелі адабраць у нас Перамогу. І хто яе абараняў? Акрамя беларусаў ніхто! Расія баялася парады вайсковыя праводзіць у Дзень Перамогі. Яны баяліся прама сказаць, што "гэта нацызм", "гэта фашызм, ён прыйшоў адтуль". Не хацелі крыўдзіць Захад, немцаў. Мы ж пра гэта прама гаварылі, таму Лукашэнка стаў непажаданы Захаду".
Кіраўнік Беларусі адзначыў, што ўжо чутны заявы пра тое, што не Нямеччына напала на СССР, а савецкае кіраўніцтва развязала вайну. І перамогу, нібыта, здабыў не СССР, а заходнія саюзнікі. Лукашэнка кажа, што "ў нас спрабуюць адабраць тое, што робіць нас значнымі, што імідж наш павышае, адабраць гісторыю". Але гэтага быць не павінна, упэўнена заявіў кіраўнік дзяржавы.
Фота — Коммерсант