Лукашэнка пра баевікоў: Разбірайцеся імгненна, разам з міліцыяй і КДБ!

Лукашэнка пра баевікоў: Разбірайцеся імгненна, разам з міліцыяй і КДБ!

У чацвер, 14 студзеня, Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз выказаўся пра беларусаў, якія ваююць на Данбасе. Яго заява прагучала на нарадзе, прысвечанай зацвярджэнню рашэння на ахову дзяржмяжы органамі памежнай службы.

Лукашэнка: "Я бачу, што там нейкія так званыя "смелыя" людзі, якія ваявалі ў Данбасе, баявікі і іншыя пазіруюць ужо ў Мінску са зброяй. Нашыя адносіны да "ваякаў" так званых, якія ва Украіне з аднаго ці іншага боку ваявалі, вы ведаеце. Таму разбірайцеся імгненна, разам з міліцыяй і КДБ! Ніякіх пазёраў і ніякіх баевікоў у краіне быць не павінна!".

Нагадаем, беларускія праваахоўнікі заяўлялі, што ва Украіне на абодвух баках канфлікту ваююць больш за 100 беларусаў. У Следчы камітэт адправілі матэрыялы для распачацця крымінальных спраў у дачыненні 12 чалавек. Сёлета ў Мінску затрымалі жыхара Пружанскага раёна, якога падазраюць ва ўдзеле ў баявых дзеяннях ва Украіне на баку самаабвешчанай "ДНР".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі