Лукашэнка прапаноўваў Мілошавічу зенітна-ракетныя комплексы С-300

Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў у інтэрв'ю сербскім СМІ напярэдадні меркаванага візіту ў гэтую краіну.



"Так, шчыра кажучы, мы са спадаром Мілошавічам разглядалі такі варыянт дапамогі. І не толькі С-300, але і самалётамі. Мы распрацавалі і маршруты. Мы знайшлі герояў пілотаў у Беларусі, якія паспрабавалі б непрыкметна прыляцець у Сербію. Гэта была вельмі рызыкоўная задача, бо гэта ваенныя самалёты, знішчальнікі, а ня грамадзянскія", — заявіў Лукашэнка. Ён дадаў, што самалёты мусілі ляцець праз Украіну.



Слабадан Мілошавіч ад дапамогі адмовіўся. А калі NATO пачало ваенную аперацыю, перапраўляць ў Югаславію зенітна-ракетныя комплексы было ўжо позна — пачалася блакада.



Фота Мілошавіча — Inosmi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі