Лукашэнка прапануе аздараўляць у Беларусі дзяцей з Сірыі

Лукашэнка прапануе аздараўляць у Беларусі дзяцей з Сірыі

Праграму адпачынку, аздараўлення і вучобы дзяцей з Сірыі могуць распрацаваць у Беларусі. З такой прапановай выступіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам сацыяльных пытанняў і працы Сірыі Рымам аль-Кадэры, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Па словах Лукашэнкі такая праграма можа быць распрацаваная ўжо на будучы год. "Можа, гэта будзе сотня, можа, пяцьсот чалавек, можа, тысяча. Галоўнае, каб мы загадзя спланавалі і змаглі запрасіць вашых дзетак для адпачынку, аздараўлення, а потым, магчыма, і для навучання ў Беларусі", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі