Лукашэнка: прэзідэнцкія і парламенцкія выбары павінны прайсці, як свята

Лукашэнка: прэзідэнцкія і парламенцкія выбары павінны прайсці, як свята

14 сакавіка Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў. Дакладныя іх даты дагэтуль невядомыя. Яны мусяць прайсці ў 2019-2020 гадах.

Падчас сустрэчы з кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай Лукашэнка адзначыў, што будучыя выбары павінны прайсці, як свята. Паводле яго слоў, нельга дапусціць, каб на працягу двух гадоў у краіне ўзніклі нейкія ўзрушэнні.

"Але да гэтага трэба падрыхтавацца, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — У ЦВК ўсяго нічога чалавек. Таму гэта ляжа на плечы ўлады, а тут, наверсе, — Адміністрацыі прэзідэнта. Урад на гэтыя пытанні адцягваць ні ў якім разе нельга. Хай займаецца эканомікай. Гэта галоўнае".

Лукашэнка падкрэсліў, што рыхтавацца да выбараў трэба ўжо цяпер.

Лукашэнка: прэзідэнцкія і парламенцкія выбары павінны прайсці, як свята
Аляксандр Лукашэнка і Наталля Качанава / president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі