Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Грузію. Відэа
Гэта яго першы візіт у Тбілісі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з трохдзённым афіцыйным візітам у Грузію, перадае БЕЛТА.
Чакаецца, што 23 красавіка адбудуцца перамовы беларускага лідара з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, прэм’ерам Іракліем Гарыбашвілі, а таксама цырымонія падпісання двухбаковых дакументаў і шэраг іншых мерапрыемстваў.
Гэта першы афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Тбілісі. Асноўнай тэмай перамоваў з кіраўніцтвам гэтай краіны стане падтрымка суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі.
Плануецца, што пасля афіцыйнай часткі візіту Аляксандр Лукашэнка накіруецца ў Аўтаномную Рэспубліку Аджарыя. Там адбудуцца перамовы са старшынёй кабінета міністраў рэспублікі Арчыпам Хабадзэ.