Лукашэнка прымае кіраўніцу Нацбанка для неафіцыйных дакладаў?
Звычайна пра даклады Надзеі Ермаковай кіраўніку дзяржавы інфармуюцца СМІ, даюцца каментары. Высвятляецца, што не заўсёды.
У чацвер, 23 траўня, Аляксандр Лукашэнка прымаў з дакладам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Гаворка ішла пра сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Лукашэнка, між іншым, адзначыў: "Учора я слухаў даклад старшыні Нацбанка. Там сітуацыя ўвогуле стабільная..." (гл. відэа).
Аднак калі пра сустрэчу з Мясніковічам інфармацыю давалі СМІ, пра яе паведамляў сайт кіраўніка дзяржавы, дык пра сустрэчу з кіраўніцай Нацбанка 22 траўня — ні слова.
Апошні раз пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і Надзеі Ермаковай паведамлялася 11 красавіка (гл. другое відэа).
Фота — ctv.by