Лукашэнка прыняў даверчую грамату Бабіча
25 верасня Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці прыняў даверчыя граматы амбасадараў 12 дзяржаваў, паведамляе БЕЛТА.
Свае даверчыя граматы ўручылі амбасадары Аргенціны, Босніі і Герцагавіны, Венгрыі, Індыі, Іярданіі, Ірака, Мексікі, Панамы, Партугаліі, Расіі, Саудаўскай Аравіі, Судана.
Нагадаем, што новым амбасадарам Расіі ў Беларусі стаў Міхаіл Бабіч, якога раней адмовілася прымаць Украіна.
Прымаючы даверчыя граматы, кіраўнік Беларусі заявіў, што нашая дзяржава нацэленая на дыялог з усімі партнёрамі без ціску і двайных стандартаў.
"Беларусь — еўрапейская дзяржава, якая шануе свой суверэнітэт і паслядоўна рэалізуе міралюбную шматвектарную знешнюю палітыку. Нашыя падыходы добра вядомыя. Беларусы адданыя свабодзе і незалежнасці, адзінству і згоддзе, стварэнню і прагрэсу", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.