Сакратар Саўбеза далажыў Лукашэнку пра парад і пра Кітай (відэа)

Аляксандр Лукашэнка 27 красавіка прыняў са справаздачай сакратара Савета Бяспекі Аляксандра Мяжуева. На сустрэчы, у прыватнасці, гаворка ішла пра падрыхтоўку да святкавання Дня Перамогі ў Беларусі.

Мяжуеў далажыў пра гатоўнасць сілавых структур забяспечваць грамадскі парадак падчас святочных мерапрыемстваў. Падрыхтоўка да Дня Перамогі вядзецца згодна з планам і ўсе мерапрыемствы, у тым ліку штабныя трэніроўкі, адбываюцца ў вызначаным парадку.

Што да ўдзелу беларускіх вайскоўцаў у маскоўскім парадзе, то, па словах Мяжуева, 25 красавіка пятая брыгада спецыяльнага прызначэння адбыла ў расійскую сталіцу і праводзііць там трэніроўкі.

Сярод іншых тэмаў сустрэчы — візіт сакратара Саўбезу ў Кітай. Мяжуеў заявіў беларускаму кіраўніку пра вынікі перамоваў з КНР ад дапамозе па ўмацаванні абароназдольнасці Беларусі, інфармуе сайта president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі