Лукашэнка прызначыў міністра па надзвычайных сітуацыях і кіраўніка СК

Лукашэнка прызначыў міністра па надзвычайных сітуацыях і кіраўніка СК

11 сакавіка Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг прызначэнняў у сілавых структурах, разнастайных міністэрствах, а таксама — універсітэтах, паведамляе БЕЛТА. 

Старшынёй Следчага камітэта прызначаны Дзмітрый Гара — былы намеснік генпракурора. Перад тым Гара 26 гадоў адпрацаваў у Камітэце дзяржбяспекі.

Міністрам па надзвычайных сітуацыях стаў Вадзім Сіняўскі, які дагэтуль кіраваў УУС Гродзенскага аблвыканкама. 

Намеснікам міністра абароны прызначаны Андрэй Жук. Раней ён быў камандуючым войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл.

Віктар Гулевіч прызначаны начальнікам Генштаба Узброеных Сіл — першым намеснікам міністра абароны. Дагэтуль ён займаў пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл.

На яго ранейшае месца прыйшоў Ігар Дземідзенка, перад тым — начальнік штаба — першы намеснік камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл.

Паўночна-заходняе аператыўнае камандаванне ўзначаліў Аляксандр Навуменка, які дагэтуль кіраваў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчам.

Лукашэнка правёў змены ў кіраўніцтве Мытнага камітэта і шэрагу міністэрстваў. Таксама ён прызначыў рэктараў трох універсітэтаў. Рэктарам Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. Сухога стаў Артур Пуцята, Палескага дзяржуніверсітэта — Валерый Дунай, Полацкага дзяржуніверсітэта — Алег Раманаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі