Лукашэнка расказаў, калі адправіць урад у адстаўку

Іх выканання Лукашэнка запатрабаваў да 1 красавіка 2014 года, перадае БЕЛТА.



Кіраўнік дзяржавы прызнаў, што сітуацыя ў эканоміцы няпростая. Прычынай ён назваў не толькі ўнутраныя фактары, але і знешнія. Аляксандр Лукашэнка згадаў дэвальвацыю казахстанскага тэнге і расійскага рубля. "Украіна абвалілася. У Еўропе не салодкія часы. А гэта нашы рынкі, 70 % зробленага мы прадаем. Мы вельмі залежым у гэтых адносінах", — заявіў Лукашэнка.



Ён не сказаў, хто можа стаць новым прэм'ер-міністрам — такой кандыдатуры пакуль няма. У той жа час кіраўнік дзяржавы паведаміў, што ёсць прыкладна 35-40 чалавек, з якіх можна выбраць кіраўніка ўрада. У гэтае кола ўваходзяць 11 вышэйшых службовых асобаў, міністры і кіраўнікі абласцей.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі