Лукашэнка расказаў Мядзведзеву, якое поле трэба расчысціць (відэа)
30 траўня ў Мінску прайшла сустрэча кіраўніка Беларусі і расійскага прэм'ер-міністра.
Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з Дзмітрыем Мядзведзевым яшчэ раз адзначыў значэнне падпісання ў Астане дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Ён прызнаў, што пры падрыхтоўцы дакумента быў шэраг праблемных пытанняў, якія датычылі аб'ёмаў перавозкі нафты ў Беларусь, нафтавых пошлін, аўтамабіляў.
"Усе пытанні і нафты, і газу сёння ўрэгуляваныя, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — І мы зрабілі вельмі салідны крок па нафтавых пошлінах, дамовіліся, што мы ў перспектыве будзем працаваць над расчысткай гэтага поля".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў унёсак Дзмітрыя Мядзведзева ў дасягненне дамоўленасцяў ды шчыра яму за гэта падзякаваў ад імя беларускага народу.