Лукашэнка распавёў пра характар Колі і яго рэўнасць да старэйшых (відэа)

"У школе абмежаванні вялікія, што тут казаць, і калі яго заганяюць у нейкія рамкі ад дзяцей (так рэдка бывае, я гэта вельмі негатыўна ўспрымаю, але бывае з-за нейкіх мер ,бяспекі і іншага), у яго перажыванні страшныя. Ён прыходзіць і мяне пачынае: “Ну чаму вось так паступаюць са мной, я ж як усе". Дорага каштуе, што ён гэта разумее”, - распавёў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу "Мір"

Паводле яго слоў, Мікалай “раней на мерапрыемствах за руку трымаўся, не адарваць”. "Цяпер я магу, не распавядаючы яму, паехаць на нейкія сустрэчы. Але калі ён убачыць па тэлевізары, што я быў на нейкім заводзе, сельгаспрадпрыемстве, можа нават заплакаць, чаму я яго з сабой не ўзяў. Яго цікавяць не камеры, а сам працэс, у якім я ўдзельнічаю. І толькі дзелавыя мерапрыемствы, не пратакольныя ", — падае словы Лукашэнкі сайт ТРК “Мір”.

Кіраўнік краіны таксама адзначыў, што ў Мікалая такі ж характар, як у яго самога — “не падарунак”, але ён думае, што з сына атрымаецца добры чалавек.

Распавёў кіраўнік Беларусі і пра рэўнасць свайго малодшага сына: "Я часта раніцай з малым, калі ён у школу ідзе, размаўляю. Ён раўнівы. Сядзе на калені і пытаецца: "Я ж у цябе адзін сын?" Кажу: "Як жа адзін, а Дзіма, Віця?" Ён у адказ: "Што ты мне пра іх расказваеш, яны ўжо дарослыя. Так, яны сыны, але ў іх ужо свае дзеці. Гэта ён мне часта кажа з рэўнасці. Хаця ў іх добрыя адносіны".

Малодшы сын кіраўніка Беларусі Мікалай нарадзіўся 31 жніўня 2004 па-за шлюбам. Кажуць, што яго маці - Ірына Абельская, былы асабісты лекар Аляксандра Лукашэнкі. У мінулым годзе Мікалай пайшоў у Астрашыцка-Гарадоцкую сярэднюю школу, але праз паўгода стаў займацца дома ў індывідуальным парадку.

Афіцыйна прэзідэнт Беларусі з 1975 года знаходзіцца ў шлюбе з Галінай Лукашэнка, яны не разведзеныя, але пражываюць асобна. Ад гэтага шлюбу ў прэзідэнта ёсць два сыны: Віктар і Дзмітрый. Ёсць у яго ўжо і пяцёра ўнукаў: Аляксандр, Вікторыя і Валерыя — дзеці старэйшага сына і Анастасія і Дар'я — сярэдняга.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі