Лукашэнка распавёў пра свой боль: 4 разы рассякалі і сшывалі твар (відэа)
У панядзелак у Мінску прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі СМІ краін СНД.
Кіраўнік Беларусі адказваў на пытанні, якія датычылі будучыні СНД і іншых інтэграцыйных аб'яднанняў, адносінаў з Захадам, гаварыў пра гучную справу "Уралкалія", пра пастаўкі расійскай нафты, пра праблему міграцыі і правы чалавека.
Гендырэктар украінскай "Рабочай газеты" Анатоль Крывалапаў нагадаў пра хакейны чэмпіянат свету, які пройдзе ў 2014-м у Мінску і адзначыў, што хакей — любімы від спорту Лукашэнкі. Апошні гэта аспрэчыў (на відэа гл. ад 23.15).
"А чаму Вы лічыце, што гэта мая любімая гульня? — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі тэлеканал СТВ. — Няпраўда... Я ўсё жыццё гуляў у футбол. Усё. Ужо быў прэзідэнтам, я дагуляўся да таго... Яшчэ ў маладосці глыбокай я добра гуляў у футбол. Я бег да правага краю і пачынаў падаваць мяч на браму, ну, як звычайна, і ўпаў на левае калена. На ўсёй гэтай шалёнай хуткасці я ўпаў на левае калена, падкруціў левую нагу і пашкодзіў меніск. Ну, па маладосці там усё забылася.
Стаў прэзідэнтам. Памятаеце, цэлыя стадыёны мы збіралі, калі я стаў прэзідэнтам? Мы гулялі на "Дынама" з легендарнай дынамаўскай камандай, якая стала чэмпіёнам свету (!?). Нават дзесьці фотаздымак ў мяне, Уладзіміру Уладзіміравічу [Пуціну] паказваў. Гуляў ўжо ў накаленніку, але больш ці менш. А далей — горш.
Праапераваў калена, і мне вельмі балюча бегчы. Калі бягу, там жа скача... я вымушаны быў успомніць сваю дзіцячую забаву. Ведаеце, у якіх каньках гулялі тады ў хакей? Пачаў гуляць у хакей. Вось гэтыя мяккія руху на лёдзе, хоць, вядома, 4 разы мне твар рассякалі, і сшывалі яго, і так далей. Там жа ніхто не глядзіць у гэтай гульні ты хто. Але я вымушаны быў займацца гэтым.
Я вельмі люблю бегаць на роліках, на лыжаролерах. Учора я прабег 13 кіламетраў сваіх любімых на лыжаролерах, потым пайшоў гуляць у валейбол. А там таксама скакаць трэба! Як калена ноч балела, але я не мог. Але хочацца ж пагуляць! Калісьці ж гуляў у гэты валейбол . Каманда, кампанія сабраліся".
Фота — ria.ru