Лукашэнка распавёў, з кім сустрэне Новы год
Па яго словах, гэта будзе малодшы сын Мікалай.
Аляксандр Лукашэнка збіраецца сустракаць Новы год са сваім малодшым сынам Мікалаем.
"З малым сустракаю Новы год. Ён у мяне ў гэты час не спіць, глядзіць усе гэтыя навагоднія тусовачныя перадачы", — перадае БелаПАН словы беларускага кіраўніка.
Лукашэнка адзначыў, што ў навагоднія святы для яго галоўнае не зладзіць шумнае застолле, а дапамагчы людзям, якім трэба дапамога. Ён нагадаў, што на працягу двух тыдняў у Беларусі прайшла чарада дабрачынных навагодніх святаў.