Лукашэнка: Рэгіёны Украіны павінны атрымаць большую самастойнасць

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, рашэнне аб статусе ўкраінскіх рэгіёнаў варта прымаць пасля спынення баявых дзеянняў.

“Я слухаў і Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна, і Парашэнку, шмат з імі сустракаўся, і мы абмяркоўвалі гэтую праблему. Вы, расіяне, кажаце пра федэралізацыю, тыя кажуць пра дэцэнтралізацыю, — адзначыў Лукашэнка. — Я кажу: слухайце, давайце разбярэмся — а якая тут розніца? Ніякай! Проста ў назве!”.

“Усё сыходзіцца да таго, што рэгіёны Украіны павінны атрымаць большую самастойнасць. Якую? Трэба сесці за стол і дамовіцца, і ў канстытуцыі гэта замацаваць. А як абазваць — будзе дэцэнтралізацыя або федэралізацыя, або аўтаномію нехта атрымае — гэта справа дваццаць пятая. Але пра гэта потым кажуць, не пад грукат кананад, гарматаў і выццё рэактыўных самалётаў”, — лічыць беларускі лідар.

“Таму ўсё пытанне ў тым, каб спыніць бойню. Калі гэта ўсё ўладзіцца — жыццё ўсё расставіць на свае месцы”, — дадаў кіраўнік Беларусі.

“Некалі Барыс Мікалаевіч Ельцын, памятаеце, сказаў: “Бярыце суверэнітэту, колькі хочаце”, Ну і ўсе набраліся. І дзе сёння гэты суверэнітэт у Расіі? Няма яго. Бо жыцц ўсё гэта адшліфавала, і расіяне зразумелі, што трэба бліжэй у гэтым свеце быць адзін да аднаго, — лічыць Лукашэнка. — Дакладна гэтаксама будзе і ва Украіне. Чаго сёння чапляцца за нейкія фармулёўку? У трэці раз вам кажу: жыццё старых і дзяцей — гэта найвялікшыя каштоўнасці, усё астатняе нічога не значыць”.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гатовы ў гэтым сэнсе рабіць усё, што ў яго папросяць. “А для беларусаў галоўнае — каб было ціха, спакойна, каб мы як з вамі, так і з імі гандлявалі, абменьваліся паездкамі, і каб бяда гэтая не пераступіла нашага парогу. Гэта і Расію турбуе, і Украіну”, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі