Лукашэнка: Саюзны Саўмін не сабраўся з-за таго, што "Керымава пакрыўдзілі"

Кіраўнік Беларусі спыніўся на лёсе саюзнага праекту. Паводле яго слоў, ён застаецца актуальным. "Але народ зачакаўся нейкай дынамікі станоўчай, але гэта пытанне не да мяне", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.



Кіраўнік дзяржавы распавёў, чаму не адбыўся ў Мінску Саюзны Саўмін. "Бо, бачыце, Керымава пакрыўдзілі і другіх. Калі гэта прычына, мы пачакаем", — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі мае на ўвазе канфлікт вакол Беларускай калійнай кампаніі і затрыманне ў Мінску гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі